У выхадныя ў Беларусь вернецца гарачыня
![]() |
Фота з Вікіпедыі |
Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 31 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі па паўночным захадзе месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер ноччу слабы, днём паўднёвы, паўднёва-ўсходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 10—17°С,
днём 25—32°С.У Мінску 31 ліпеня пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер ноччу слабы, днём паўднёвы, паўднёва-ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу 15—17°C,
днём 28—30°C.У наступныя двое сутак, 1—2 жніўня, сіноптыкі прагназуюць па краіне пераменную воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвай чвэрці 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 13—20°С, днём 28—34°С, па паўднёвым усходзе месцамі да 35°С.
У Мінску 1 жніўня пераменная воблачнасць. Ноччу без істотных ападкаў, днём магчымы кароткачасовы дождж. Вецер паўднёвай чвэрці 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 16—18°C,
днём 30—32°C.БелаПАН