Па дарозе Батумі (Грузія) - Жлобін (Беларусь) з цягніка выкрадзена 94 тоны сыравіны на 150 тысяч долараў
23.07.2010
—
Разное

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, недавага была выяўлена 21 ліпеня ў 01.30 пры ўзважванні вагонаў на тэрыторыі Беларускага металургічнага завода. Устаноўлена, што крадзеж адбыўся па шляху руху да прадпрыемства, паколькі пры ўездзе на тэрыторыю БМЗ састаў рухаўся без спынення з хуткасцю 5—6 кіламетраў у гадзіну, прычым на хаду рабілася аўтаматычнае ўзважванне кожнага вагона саставу, перадае БелаПАН.
Разыходжанне фактычнай вагі з вагой, указанай у накладных, выявілася ў трох вагонах пры зверцы. Высветлілася, што злачынцы выкралі груз, перакусіўшы сетку-рабіцу.
Ферасілікамарганец — крохкі сплаў жалеза, крэмнію і марганцу, які прымяняецца ў металургіі як раскісляльнік сталі. Надае сплаву ўдарастойкасць і ломкасць пры згінанні.
Крынiца: Народная Воля