Афарбоўка валасоў і хімзавіўка ў спёку не пажаданы, а найлепей валасы заплятаць у касу

Источник материала:  
22.07.2010 14:09 — Разное
У гарачы час года лепш адмовіцца ад афарбоўкі і хімічнай завіўкі валасоў, мяркуе трэнер нацыянальнай зборнай па жаночых відах работ, цырульнік-мадэльер Наталля Хаданава.

«Лета для валасоў — цяжкі сезон, таму ў спёку не трэба падвяргаць іх моцным выпрабаванням, да якіх адносяцца любыя віды хімічнай завіўкі і радыкальнае змяненне колеру. Лепш адмовіцца ад тэрмічнай укладкі і наогул ахоўваць валасы ад рэзкага перападу тэмператур, — адзначыла Наталля Хаданава. — Але вось без кандыцыянера абысціся нельга».

Калі прычоска патрабуе штодзённай укладкі, лепш прымяняць гель з сонцаахоўным фільтрам, лічыць спецыяліст. У спёку важна выкарыстоўваць спецыяльныя сонцаахоўныя сродкі для валасоў, прычым выкарыстоўваць іх трэба нават калі вы не выязджаеце з горада. Гэта розныя маскі, бальзамы, крэмы, апалосквальнікі.

У гарачы час года пажадана як мага менш карыстацца фенам.

Лепш даць валасам магчымасць высахнуць натуральным шляхам, а не падвяргаць іх дадатковаму стрэсу.

На думку спецыяліста, заплеценыя ў касу валасы — самая ўдачная ўкладка для летняй спёкі. Да таго ж гэта не толькі прывабна выглядае, але і дае магчымасць ахаваць валасы ад шкоднага ўльтрафіялету

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←В Беларуси появятся льготы на услуги ЖКХ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика