У чацвер месцамі па Беларусі – да +37

Источник материала:  
21.07.2010 14:03 — Разное

У чацвер месцамі па Беларусі – да +37
Фота gazeta.ua

Прагноз надвор’я на 22 ліпеня.

У бліжэйшыя суткі, 22 ліпеня, у цэлым па Беларусі захаваецца пераменная воблачнасць, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Месцамі, а ноччу па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях на большай частцы пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы. Прагрымяць навальніцы.

Вецер паўднёва-ўсходні, ад 4 да 9 метраў за секунду. Пры навальніцах парывы ветру ўзмоцняцца да 15–20 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 17–23 градусы.

Днём паветра прагрэецца да 30–34 градусаў, па паўднёвым усходзе — да 35–37 градусаў.

Як ратавацца ад спёкі

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←С 1 августа повысятся трудовые пенсии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика