Выбары пад пугай Масквы

Источник материала:  
21.07.2010 12:15 — Разное
Лукашэнка склікае нечарговую сесію Палаты 7 верасня. Адпаведны ўказ быў падпісаны без шуму і пылу яшчэ 19 ліпеня. З вялікай імавернасцю можна прагназаваць, што на той сесіі прызначаць дату выбараў.

Фармальна сесію склікаюць дзеля таго, каб загадзя разгледзець праект бюджэту на новы год. Матывацыя не вытрымлівае крытыкі: які бюджэт у верасні, калі цэны на газ ды нафту віламі па вадзе пісаныя? У былыя гады гэты бюджэт пастфактум перараблялі сто разоў.

Не пра тое быліць галава ў высокага начальства.

Усё болей чыннікаў падштурхоўваюць правесці выбары раней, чым стрэліць навагодняе шампанскае. Бо чым далей, тым большая імавернасць, што Масква стрэліць сваім кандыдатам, тэрмаядзерным кампраматам, шалёным цэннікам на энерганосьбіты, і г.д.

Паводле Выбарчага кодэкса, кампанія даўжыцца каля трох месяцаў. Таму, зірнуўшы ў каляндар, можна вызначыць імаверную дату выбараў — нядзеля, 12 снежня.

Хутчэй, хутчэй, пакуль Масква не пачала сцябаць пугай па поўнай праграме!

Перадвыбарчая кампанія дэ-факта пачалася. «Імправізаваная» прэс-канферэнцыя Лукашэнкі 16 жніўня — гэта ўжо канкрэтны пункт піяр-кампаніі. Яна, відавочна, будзе грунтавацца ў значнай ступені на незалежніцкай ды антыкрамлёўскай рыторыцы.

Тым часам са жніўня на 12,5% павышаюцца пенсіі. Будуць за вушы цягнуць угору і заробкі. Пачынаецца напампоўванне эканомікі пустой грашовай масай. Пасля выбараў, прагназуюць эканамісты, гэта выльецца ў інфляцыю, дэвальвацыю і г.д. Масква непазбежна павысіць цэны на газ. Невядома што будзе з нафтай. Настане час сплочваць вялікія грошы па замежных пазыках.

Карацей,

чарговая пралангацыя паўнамоцтваў вядомымі спосабамі не вырашае для Лукашэнкі ніводнай праблемы. Наадварот, яны канцэнтруюцца ў грымучую сумесь.

P. S.Казаць, што наверсе вызначыліся з датай выбараў на 100%, я б усё ж не спяшаўся. Лукашэнка, магчыма, яшчэ вагаецца. Чаму — асобная тэма.

Падзяліцца навіной: 
Аляксандр Класкоўскі

←C 1 августа увеличится размер трудовых пенсий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика