Былыя ўладанні сям’і Камароўскага прывабліваюць турыстаў

Источник материала:  
15.07.2010 16:02 — Разное

Былыя ўладанні сям’і польскага прэзідэнта Браніслава Камароўскага ў Кавалішках (Літва) трапілі ў спіс турыстычных маршрутаў палякаў, піша «Lietuvos Žinios.

Газета адзначае, што зацікаўленасць польскіх турыстаў больш за ўсё цешыць жыхароў паўтаратысячнага мястэчка. Яны разлічваюць на адраджэнне мястэчка, размешчанага на ўскраіне краіны, каля мяжы з Латвіяй.

Продкі Камароўскага жылі ў Кавалішках 300 гадоў. У маёнтку 2200 га зямлі, асабняк, пабудаваны каля 1700 г. і перабудаваны ў стылі класіцызму ў канцы XVIII ст. Сядзіба мае 27 пакояў, 2 салоны, більярдны пакой, бібліятэку і вялікі сталовы пакой. На першым паверсе былі пакоі для гасцей. У маёнтку была кандытарская фабрыка. Пасля 1944 у ім размяшчаўся народны суд. У 1982 будынак быў знесены, а на яго месцы пабудавалі школу.

Як паведамляе «Lietuvos žinios», да сёння захаваліся будынак фабрыкі, парк і сажалка. На ўпарадкаванне пазасталага маёнтку са структурных фондаў ЕС было выдаткавана 835 000 літаў (прыкладна $300 тыс.). На гэтыя сродкі на працягу году будзе будавацца парк, адбудзецца рамонт дома культуры, арганізуюцца прагулкі і аўтобусны прыпынак.

Падзяліцца навіной: 
wiadomosci.gazeta.pl

←Някляеў паўтарае Мілінкевіча пяцігадовай даўніны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика