Спэцназаўцы амаль што тымураўцы

Источник материала:  
15.07.2010 — Разное
Спэцназаўцы амаль што тымураўцыПракуратура Цэнтральнага раёну Мінска адмовілася прыцягнуць да адказнасьці спэцназаўцаў, якія 27 траўня затрымалі і зьбілі Франка Вячорку і Змітра Пармона.

Хлопцы разам са сваімі паплечнікамі зьбіраліся на велапрабег ад стэлы “Мінск горад-герой” да помніка Янку Купалу. Але на месцы збору маладых людзей чакалі спэцназаўцы, апранутыя ў цывільнае. 

Франка і Змітра ў машыне зьбівалі некалькі чалавек. У выніку Зьмітру Пармону зламалі ключыцу. Хлопец заявіў пра гэта ў 6-ым клінічным шпіталі, дзе яму зрабілі апэрацыю.  

Судмэдэкспэртыза зафіксавала шматлікія пабоі. 

Зміцер і Франак, калі зьвярталіся ў пракуратуру, былі ўпэўненыя, што асобы нападнікаў будуць высьветленыя, бо кадры затрыманьня трапілі ў інтэрнэт.  

Сёньня пракуратура нарэшце накіравала адказ. Сьледчы А.А.Бачыла паспрабаваў напісаць адказ па-беларуску. Вось, што ў яго атрымалася: 
 
Сучаснасцю паведамляю, што пракуратурай Цэнтральнага раёна горада Мінска праведзена праверка па Вашай заяве, па выніках якой 09.07.2010 прынята рашэнне пра адмову ва ўзрушанасці крымінальнай справы на падставе п.2 ч.1 ст.29 УПК Рэспублікі Беларусь за адсутнасці ў дзеі складу злачынства”

Сьледчы тлумачыць, што згодна з лістом брыгады СМП № 48219 вынікае, што Пармон “бег, спатыкнуўся і паваліўся на плячо”. 

Сьледчы пералічыў прозвішчы спэцназаўцаў, якія зьбівалі апазыцыянэраў на расейскай мове -  Н.Г.Жданов, А.С.Градович, С.Д.Лешок, А.Л.Шаредов, А.А.Якимов, Д.Г.Касперский. 

Гэтыя людзі засьведчылі, што Пармон сам паваліўся, а яны толькі паднялі яго дэлікатна пад рукі і завялі ў машыну. Што да пабоеў Франка, то гэта ён аказваў моцны супраціў, вось яны ў яго й атрымаліся. 

Вынікі судмэдэкспэртызы і фотарэпартаж пра брутальнае затрыманне хлопцаў у інтэрнэце сьледчаму пракуратуры АА.Бычылу не спатрэбіліся, каб стаць на бок спэцназаўцаў.  

Франак Вячорка і Зміцер Пармон папярэджваюць, што, згодна з адказам з пракуратуры, цяпер небясьпечна выяжджаць на ровары ў майкай “не таго колеру”: можна нарвацца на клапатлівых “тымураўцаў”, якія “дэлікатна” могуць аднесьці чалавека ў сваю спэцмашыну і там яго яшчэ й палячыць.

Крынiца: Народная Воля

←Иран хочет отказаться от доллара и евро в пользу дирхама ОАЭ при расчетах с покупателями нефти

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика