Грунвальд, які мы, на жаль, выйгралі
У тадышняй польскай хрэстаматыі для чацьвёртай клясы быў даволі вялікі фрагмэнт апісаньня бітвы пад Грунвальдам з раману Генрыка Сянкевіча «Крыжакі». Помніцца, гэтая «чытанка» зрабіла на мне настолькі моцнае ўражаньне, што я завучыў яе на памяць in extenso. І калі мы на ўроках польскай мовы дайшлі да гэтага тэксту, я прачытаў яго з памяці татальна агаломшанай настаўніцы і маім ня менш агаломшаным
Заўвага першая: Крыжакі не былі нелюдзямі
Генрык Сянкевіч пісаў «Крыжакоў» у
«Крыжакі» выйшлі
Раман «Крыжакі» ў Польшчы ўспрымаецца перш за ўсё ў яго
Але калі глянуць на кніжку Сянкевіча халодным вокам (напрыклад, вокам
Вобраз рыцараў Тэўтонскага ордэну і іхнай дзяржавы ў Сянкевіча карыкатурны і дэфармаваны — пісьменьнік тэндэнцыйна згусьціў фарбы, каб паказаць сярэднявечных «немцаў» як жорсткіх, вераломных, прагных крыві і новых захопаў нелюдзяў. З гістарычнай праўдай гэта мае няшмат агульнага.
Я не гісторык, а таму і ня буду тут рабіць ніякіх гістарычных выкладак, а скажу зусім аголена: крыжацкая дзяржава на землях прусаў і літоўцаў у часы Грунвальдзкай бітвы была хутчэй сьветачам эўрапейскай цывілізацыі і палітычнай арганізаванасьці, чым «сэрцам цемры», якім стараўся яе паказаць Сянкевіч ці польскія і савецкія гісторыкі камуністычнай эпохі, для якіх таксама спатрэбіўся міт «жорсткага і крывавага крыжака».
Заўвага другая: Пад Грунвальдам амаль не было крыжакоў
Я яшчэ раз паўтаруся — я круглы дылетант у гісторыі, а таму, калі я ўчора прачытаў
Паводле ацэнак гісторыкаў, на баку Тэўтонскага ордэну ваявала каля 20 тысяч ваяроў. Сярод іх —
Гэты неаспрэчны факт наогул не падкрэсьліваецца беларускімі гісторыкамі, якія ва ўдзеле харугваў зь беларускіх земляў у бітве пад Грунвальдам бачаць ці не найважнейшы доказ далучанасьці нашай сінявокай Беларусі да эўрапейскай гісторыі і цывілізацыі ўжо на пачатку ХV стагодзьдзя. Маўляў, мы ратавалі гэтую цывілізацыю ад крыжацкай навалы. Ад чаго тады ратавалі Эўропу эўрапейскія рыцары, якія падтрымлівалі гэтую навалу?
Ды якую навалу? 250 рыцараў, хай нават абсалютна крывавых і зьверскіх — гэта навала? Не сьмяшыце.
Пад Грунвальдам Беларусь ваявала з «эўрапейскай навалай», калі можна так выказацца. (Я ведаю, што дылетанту можна так выказацца.) Пад Грунвальдам мы выступілі супраць Эўропы, і ад гэтага факту нам не ўцячы. Бо і па сёньняшні дзень мы пажынаем плады гэтай перамогі, так і ня могучы дагрукацца нават у пачакальную залю Эўропы.
Заўвага трэцяя: Крыжакі былі рыцарамі да канца
Крыжакі — гэта былі ня толькі ваяры, але і манахі.
Я тут хачу сказаць не пра забарону для манахаў гуляць на сене зь дзеўкамі пасьля бітваў, а пра адмысловы рыцарскі кодэкс Тэўтонскага ордэну. Гэты кодэкс забараняў братам у Хрысьце уцякаць з поля бітвы і здавацца ў палон. Выйсьцяў для тэўтонцаў было два — або перамога, або сьмерць. І амаль усе крыжакі, якія ўзялі ўдзел у бітве пад Грунвальдам, злучыліся на тым полі з Хрыстом. Паводле ацэнак дасьледнікаў, пад Грунвальдам загінула 218
Эўрапейскім рыцарам было лягчэй. Яны, фактычна, мала чым рызыкавалі. Грошы за выкуп з палону былі адным з самых істотных пунктаў у хатніх бюджэтах сярэднявечных ваякаў, а таму рыцараў не забівалі, а наогул скідвалі з коней, вязалі і адводзілі ў абоз, пільнуючы, каб ім, чаго добрага, нічога благога не прыдарылася. У такіх бітвах як пад Грунвальдам гінула наогул наёмная галота і дваравыя, якіх рыцары забіралі з сабою ў паход. За такіх ваякаў ніхто ніякага выкупу не прапанаваў.
Пытаньне: А ці не магло быць іначай?
То бок, ці ня мог Вітаўт дамовіцца з Тэўтонскім ордэнам і пад Грунвальдам разам з усёй астатняй Эўропай разьбіць у пух і прах Ягайлу? І такім чынам пазбавіць сінявокую ад пазьнейшай ганьбы палянізацыі і страты свайго нацыянальнага аблічча, спачатку на карысьць ляхаў, а потым маскалёў?
Ці не магла Беларусь стаць Эўропай ужо ў 1410 годзе?
Калі б Вітаўт — якога, як здаецца, якраз крыжакі далучылі да сьвятла хрысьціянства, пахрысьціўшы яго ў каталіцкім абрадзе ў Мальбарку — разам з Ульрыхам фон Юнгінгенам зваяваў Ягайлу і зрабіў Польшчу васальнай дзяржавай, у якой прызначэньне караля патрабавала б згоды як Вільні, так і Мальбарку, дык ці не расквітнела б Беларусь ужо тады, не чакаючы Кастрычніцкай рэвалюцыі?
Гісторыя, безумоўна, ня ведае ўмоўнага ладу. Але я не гісторык, а таму дазваляю сабе ў гэтае вялікае сьвята беларускай зброі прыгадаць, што ў гэтай нібыта нашай перамогі былі вельмі кароткія ногі. Або ўвогуле іх не было.
svaboda.org