Жонка Аляксандра Глеба: «Магчыма, муж возьме маё прозвішча»
— Не закранае тое, што вас цяпер успрымаюць як жонку футбаліста Аляксандра Глеба, а не як Анастасію Касянкову?
— Не за гарамі той дзень, калі муж будзе асацыявацца са мной. Першы крок у гэтым напрамку я ўжо зрабіла, пакінуўшы пасля шлюбу сваё прозвішча.
Магчыма, рана ці позна муж возьме маё прозвішча. Мы з ім гэта ўжо абмяркоўвалі, і Саша сказаў, што калі зусім усё будзе дрэнна, ён пачне наноў. Вернецца ў чэмпіянат Беларусі і будзе выступаць пад прозвішчам Касянкоў.— Вы гатовыя цяпер прамяняць Штутгарт і Барселону на Харкаў і Крывы Рог?
— Калі б я была мэнэджэрам Сашы, некалькі гадоў таму мы б не прамянялі Лондан на Барселону. Я была супраць гэтага пераходу, прадказвала карціну, якая збылася на 85%. Можна назваць гэта жаночай інтуіцыяй.
Але жонка футбаліста — дэкабрыстка па натуры і заўсёды ідзе за мужам. Лондан, Барселона, Штутгарт, цяпер ізноў Барселона — хто можа вытрымаць такі напор?
— Не ўсе трэнеры любяць жонак сваіх гульцоў. Хакейны трэнер Міхаіл Захараў у канцы мінулага году абвінаваціў сваіх гульцоў у пройгрышы Кантынентальнага Кубку. Прычыну паразы ён знайшоў у тым, што нібыта ў Францыі хакеісты не на матчы настройваліся, а хадзілі з жонкамі на шопінг…
— Нашых мужоў у краму і так не заўсёды выцягнеш. Але перакладаць віну за паразы на кволыя жаночыя плечы — не
— … і жаданні. Як Вы ставіцеся да таго, што некаторыя трэнеры не дазваляюць футбалістам займацца сэксам напярэдадні матчаў?
— Сэксам варта займацца заўсёды, гэта найлепшы від спорту. Тым больш, я бачыла перадачу, у якой было даказана, што сэкс станоўча ўплывае на ўзровень падрыхтоўкі спартоўца.
— Дык, можа, дазволіць нашым гульцам займацца сэксам паміж таймамі, каб лепей гуляць пасля перапынку?
— У распранальні нязручна, тым больш што экстрыму ў нашым жыцці хапае і без гэтага.
Салідарнасць