Зьбіты Артур Фінькевіч

Источник материала:  
09.07.2010 — Разное
Зьбіты Артур  ФінькевічАртур Фінькевіч  і Аляксандар Лыкшын крочылі ў  бок управы БНФ праспэктам Машэрава. Раптам да іх падбеглі некалькі чалавек, пырснулі ў вочы невядомай вадкасьцю  і зьбілі з ног.

Артура і Аляксандра зьбівалі рукамі і нагамі. У Фінькевіча адабралі ноўтбук, флэшкі, грошы і мабільны тэлефон. Усё адбывалася ў двары дома на вачах шматлікіх сьведак. Жыхары дома выклікалі міліцыю і хуткую дапамогу.  

Артура з заплюшчанымі вачыма павезьлі ў 10-ы клінічны шпіталь. Мэдыкі сказалі, што на твары і вачах ёсьць апёк ад вадкасьці, якой яму пырснулі ў твар, выцятая сківіца, галава, нанесеныя іншыя відавочныя істотныя пабоі. 

Нехта са сьведак  паведаміў, што бачыў разам з  нападнікамі маладую жанчыну.  

Артур перакананы: напад адбыўся з-за таго, што празь дзень мае адбыцца зьезд "Маладой Беларусі", лідэрам якой ён зьяўляецца. Гледзячы па тым, як дзейнічалі невядомыя ў цывільным, ён лічыць, што гэта маглі быць толькі службоўцы зь нейкага падразьдзяленьня кшталту "Алмаза". 

Аляксандра Лыкшына Юрась Губарэвіч і Алесь Лагвінец павезьлі ў 1-ы клінічны шпіталь. Міліцыянты разам з людзьмі ў цывільным з 10 хвілінаў пасьля ад'езду хуткай, у якой быў Артур Фінькевіч, задавалі пытаньні Аляксандру Лыкшыну аб тым як даўно той ведае Артура.  

Хлопец мае жодзінскую прапіску. Ён спадзяецца, што яму акажуць першую дапамогу ў менскім шпіталі. 

Крынiца: Народная Воля

←На мяжы зноў забіраюць ноўтбукі актывістаў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика