На мяжы зноў забіраюць ноўтбукі актывістаў
09.07.2010
—
Разное
У грамадзкай актывісткі Веранікі Лазоўскай на беларуска-літоўскай мяжы адабралі ноўтбук. Вераніка паведаміла, што памежнікі спачатку доўга праглядалі яе рэчы. Яны патлумачылі дзяўчыне, што шукаюць рэчы з забароненай інфармацыяй. Дзеля гэтага яны пачалі глядзець ноўтбук дзяўчыны.
Шукалі ў дакумэнтах словы "прэзыдэнт", "патрыятызм", "бел-чырвона-белы сьцяг".
Вераніка распавяла, што яны некалькі разоў тэлефанавалі свайму кіраўніцтву і сышлі, ветліва разьвітаўшыся.
Калі ж дзьверы ў цягніку ўжо зачыняліся, раптам прыбеглі і дзяўчыну высадзілі.
На мытні дзяўчыне патлумачылі, што ноўтбук забіраюць, каб праверыць яго на наяўнасьць забароненай інфармацыі на падставе пункту 2 артыкулу 307 мытнага Кодэксу.
Ніка Лазоўская мусіць цяпер час ад часу тэлефанаваць на мяжу і запытваць калі можна забраць свой кампутар.Крынiца: Народная Воля