10 года, як знік Дзмітры Завадскі
Знікненне Дзмітрыя – незагойная рана ў гісторыі сучаснай беларускай журналістыкі. Наш агульны боль і смутак.
ГА “БАЖ” звяртаецца да ўсіх неабыякавых сябраў арганізацыі, да рэдакцый сродкаў масавай інфармацыі, да філіяў і суполкаў БАЖ з просьбай заўтра а 12.00 запаліць свечкі ля партрэтаў Дзмітрыя ў сваіх рэдакцыях і памаўчаць 10 хвілінаў (за кожны год знікнення нашага калегі і сябра).
Просім вас таксама заўтра на адзін дзень размесціць на сайтах вашых рэсурсаў банэр, які знойдзіце ў дадатку да гэтага ліста. Таксама ў дадатку – партрэт Дзмітрыя, які можна раздрукаваць і размесціць у бачным месцы вашага офісу.
Падтрымайма акцыю “Сорамна забыцца!” Выкажам сваю салідарнасць з сям’ёй Дзмітрыя Завадскага. Узгадаем калегу цёплымі словамі!
P.S. Калі ласка, дашліце на адрас прэс-службы БАЖ фотаздымкі, зацемкі аб падтрымцы акцыі.