Крышціяну Раналду стаў бацькам
06.07.2010 09:39
—
Разное
Крышціяну Раналду на Кубку свету ў Паўднёвай Афрыцы ізноў падвёў партугальцаў. Ён прыехаў на турнір без формы і вярнуўся ў Еўропу вельмі незадаволены. Але дрэнны настрой хутка прайшоў, бо пасля свайго вяртання ён даведаўся, што стаў бацькам. Радаснай падзеяй ён падзяліўся на Твітэры:
«З радасцю паведамляю, што стаў бацькам хлопчыка.
З яго маці, чыю асобу раскрываць не хачу, мы пагадзіліся на тым, што сын застанецца толькі пад маёй апекай.Больш ніякай інфармацыі. Калі ласка, паважайце маё права на недатыкальнасць майго прыватнага жыцця (і прыватнага жыцця дзіцяці), прынамсі ў такім асабістым пытанне, як гэтае», — піша Раналду.
plotek.pl