Артура Фінькевіча заблакавалі ў кватэры невядомыя ў цывільным
05.07.2010
—
Разное
![Артура Фінькевіча заблакавалі ў кватэры невядомыя ў цывільным](http://www.21.by/pub/news/2010/07/1278327786741216.jpg)
Артур Фінькевіч і Наста Машчава знаходзяцца ў кватэры Насты ў доме што на вуліцы Алтайскай. Невядомыя пэрыядычна націскаюць на ручку дзьвярэй кватэры. Каля пад'езду яшчэ знаходзяцца людзі ў цывільным, каб затрымаць актывістаў.
Артур Фінькевіч зьвязвае іх дзеяньні з тым, што ў хуткім часе мае адбыцца зьезд актывістаў руху “Маладая Беларусь”.
Напрыканцы 2009 году Артура Фінькевіча схапілі невядомыя каля пад'езду дома, закінулі ў машыну і адвезьлі за Валожын. Там у хлопца адабралі мабільны тэлефон, грошы і ўсё, што было ў кішэнях, а самога выкінулі з машыны ў снег.Крынiца: Народная Воля