В.Абрамава: «Я не выключаю магчымасці пайсці ў прэзідэнты…»

Источник материала:  
05.07.2010 13:16 — Разное
Аб прэзідэнцтве задумваецца і экс‑дэпутат палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава.

— Напрыклад, магу сказаць, што без усялякай выбарчай кампаніі ў мяне з мая 2007 года (з моманту прыняцця заканадаўства аб ліквідацыі льгот) па кастрычнік 2008‑га было каля 25 працэнтаў падтрымкі па краіне, паводле закрытых апытанняў, — гаворыць Вольга Міхайлаўна. — І гэта толькі па факце таго, што я адна галасавала супраць адмены льгот, і людзі яшчэ ведалі, што я прапанавала ўвесці для пенсіянераў скідкі на праезд у дачны перыяд. У 2001 годзе пра свой намер стаць прэзідэнтам заявіла Наталля Машэрава. І толькі за два першыя тыдні пасля гэтай заявы яе рэйтынг па краіне складаў 15 працэнтаў. Прычым у выпадку Машэравай працэнты даволі роўна распаўсюджваліся як па гарадах, так і па сельскай мясцовасці.

Магу прывесці яшчэ адзін прыклад з уласнай практыкі. Падчас адной з дэпутацкіх кампаній я сустракалася з выбаршчыкамі, і адзін дзядуля, падводзячы вынікі той сустрэчы, прамовіў: «Ну, мужыкі не здолелі, няхай дзяўчынка паспрабуе…». Вось так. Людзі гатовы прыняць і падтрымаць жанчыну, таму што жанчына лічыцца кандыдатам, які больш арыентаваны на сацыяльныя праблемы і лепш разумее жыццё.

Дарэчы, я не выключаю, што ў будучыні паспрабую пазмагацца за прэзідэнцкую пасаду. Але ў гэтую прэзідэнцкую кампанію балаціравацца не буду.


Тут і цяпер

←Страны Таможенного союза будут вступать в ВТО на консолидированной основе - Н.Назарбаев

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика