Ад чацвярга — дажджы
Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 1 ліпеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 12—18°C, днём ад 25°C на паўночным захадзе да 32°C на паўднёвым усходзе.
У Мінску 1 ліпеня пераменная воблачнасць. Без ападкаў, толькі ўвечары магчымы кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 14—16°C, днём 27—29°C.
2 ліпеня ў Беларусі сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор’е. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўночна‑заходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 10—17°С, па паўднёвым усходзе да 19°С, днём ад 21°С па паўночным захадзе да 28°С па паўднёвым усходзе краіны.
3 ліпеня чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі па ўсходзе краіны кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўночны 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 8—15°С, па Гомельскай вобласці да 17°С, днём 21—27°С.
У Мінску 2 ліпеня воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, днём магчыма навальніца. Вецер паўночна‑заходні 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 14—16°C, днём 22—24°C.
БелаПАН