Брокер сп’яну купіў 7 млн барэляў нафты

Источник материала:  
30.06.2010 11:14 — Разное
П’яны брокер з Вялікабрытаніі, які купіў 7 млн барэляў нафты, быў пакараны за маніпуляванне цэнамі на сыравіну,

паведамляе брытанскае Упраўленне па фінансавым рэгуляванні і наглядзе (FSA).

Стыў Перкінс ажыццявіў угоду 30 чэрвеня 2009 раніцай пасля празмернага спажывання алкаголю на выходных. Гэта прывяло да таго, што цэны на нафту Brent рэзка падскочылі ўверх і сталі выключна высокімі, што ўважаецца за парушэнне.

Былы брокер аштрафаваны на 72 тыс. фунтаў стэрлінгаў. Апрача таго, яму забаронена працаваць у фінансавых установах мінімум пяць гадоў.

Яго дзеянні, здаецца, былі вынікам моцнага алкагольнага ап’янення, што тлумачыцца алкагалізмам, у якім ён цяпер прызнаўся, кажуць у FSA. Аднак алкагалізм — не апраўданне ягоных дзеянняў, падкрэсліваюць службоўцы.

Пэркінс ужо праходзіць курс лячэння.


gazeta.pl

←Новую парадигму мирового экономического развития предлагают выработать эксперты ООН

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика