У Андруся Крэчкі забралі камп’ютэр

Источник материала:  
28.06.2010 — Разное
Супрацоўнікі міліцыі Ленінскага раёна Мінска забралі камп’ютэр у моладзёжнага актывіста Андруся Крэчкі пасля правядзення ператрусу на ягонай кватэры.

Міліцыянты паведамілі, што хлопца падазраюць ва ўзломе інтэрнет-сайта “Транспарт-лагістыка”.

Паводле слоў міліцыянтаў, намеснік дырэктара сайта паскардзіўся ў праваахоўныя органы, што ягоны сайт нехта ўзламаў, а тыя западозрылі ў гэтым злачынстве апазіцыйнага дзеяча Крэчку.

Камп’ютэр будзе знаходзіцца ў міліцыі падчас праверкі, але да якога часу – не вядома.

Андрусь Крэчка лічыць, што крымінальная справа – гэта толькі нагода, каб пацікавіцца інфармацыяй з яго камп’ютэра.


←Цена нефтяной "корзины" ОПЕК установилась к концу минувшей недели ниже $74

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика