У пошуках ідыша
Вядомы расійскі бард Аляксандр Гарадніцкі, акадэмік з габрэйскімі каранямі ў Магілёве, запрашае ў падарожжа па пакінутым габрэямі беларускім доме. У падарожжы мы сустрэнемся з апошнім габрэем легендарнага штэтля Валожына і чатырма апошнімі габрэямі Смілавічаў, радзімы Хаіма Суціна.
На маё вуха дык
ідыш (насамрэч ніякі не «ідыш», а «йідыш», дакладней jiddisch, дакладней jüdisch) — гэта па вялікім рахунку дыялект нямецкай мовы, распушчаны старажытнагабрэйскімі і беларускімі слоўцамі і запісаны габрэйскімі літарамі:«lo’mir sech iberbeitn, sei жэ nicht kein Narr»
Памятаю, маё першае спатканне з йідышам было камічным: у нейкай электроннай энцыклапедыі былі пісьмовыя і вусныя абрашчыкі розных моваў; і якім жа было замілаванне, калі націснуўшы кнопку «праслухаць» над незразумелым гіерагліфічным надпісам, я пачуў на амаль чысцюткай нямецкай мове: «Was machst du?». Гэта было «як твае справы?» на йідыш.
Лёс йідыша — як лёс беларускай мовы, якая аднойчы камусці падалася непрэстыжнай. Як беларусы нішчылі сваю мову на карысць расейшчыны, так і ізраільскія габрэі выракліся свайго йідыша на карысць адроджанага іўрыта. Ізраіль увогуле падчас пары суб’ектыўна здаецца дзяржавай габрэяў, якія, так бы мовіць, стаміліся быць габрэямі і захацелі дзесьці быць большасцю і карэнным насельніцтвам. Многія практычныя
Так ці іначай, паводле Вікіпедыі, і зараз у свеце больш за паўтара мільёны носбітаў йідыша. У штаце
Хаця затое цяпер ёсць з кім мацаваць сувязі ў Ізраіле і ЗША, ёсць з кім ствараць інстытуты па вывучэнні габрэйскай спадчыны ў Беларусі, ёсць і заўжды будзе каго запрашаць прыехаць турыстычна. Нават ва ўмовах ізаляцыі і абсалютнай забытасці Беларусі сусветнай грамадскасцю, унь, нават дырэктар Microsoft Стыў Балмэр з сястрою два з паловай гады таму наведалі Пінск, адкуль паходзяць іхныя продкі. Ізраіль для Беларусі — гэта краіна метафарычна бадай што не менш блізкая за Польшчу ці Літоўскую рэспубліку. З пункту гледжання гісторыі габрэйства апошніх некалькіх стагоддзяў спачатку была Беларусь — Мір і Валожын, Берасце і Вільня — і толькі потым быў Ізраіль.
Абавязкова праглядзіце гэты фільм.
Частка 1
Частка 2
І ў якасці бонуса для стварэння штэтлеўскай атмасферы — выдатны відэакліп з цудоўнай музыкай і фотаздымкамі дарэвалюцыйнай
Алесь Чайчыц