Падатковая праверыць БАЖ і «Народную волю»

Источник материала:  
23.06.2010 14:34 — Разное

Камітэт дзяржкантролю склаў спіс праверак беларускіх суб’ектаў гаспадарання на другое паўгоддзе 2010 года. За шэсць месяцаў па ўсёй краіне правераць 4180 суб’ектаў.

Пасля таго, як у першым паўгоддзе была правераная «Наша ніва», чарга дайшла і да «Народнай волі». Апроч газеты, праверка прыйдзе і ў «Беларускую асацыяцыю журналістаў». І тых, і другіх вырашыла наведаць падатковая.

Сярод недзяржаўных арганізацый у спісе сустракаюцца асветніцкая грамадская арганізацыя «Фонд Льва Сапегі», асветніцкая ўстанова «Цэнтр прававой трансфармацыі», грамадская арганізацыя «Дзецям Чарнобыля», «Адукацыйны цэнтр ПОСТ» і іншыя.

Правераць і некаторыя дзяржаўныя ўстановы. Напрыклад, міністэрства замежных спраў пракантралюе дзейнасць амбасадаў ў Чэхіі і Венгрыі, а Міністэрства энергетыкі праверыць Нацбанк.

А вось дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры напаткае адразу пяць праверак!
ЯВ

←Актуальная Катынь, ці З нагоды польскіх выбараў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика