Хто пашкодзіў сайт?

Источник материала:  
22.06.2010 — Разное
Актывісты "Маладога фронту" лічаць, што сайт арганізацыі наўмысна пашкодзілі прадстаўнікі спэцслужбаў, не чакаючы пачатку дзеяньня указу №60 "Аб мерах па удасканальванню карыстання нацыянальнага сэгменту Інтэрнэт".  

Прэсавы сакратар зарэгістраванага ў Чэхіі "Маладога фронту" Стась Стэсік паведаміў: "Ад 8 чэрвеня ўзьніклі праблемы ў працы сайту www.mfront.net. У першай палове дня 10 чэрвеня абнаўленьне сайту стала немагчымым. Мяркавалася напачатку, што гэта тэхнічныя непаладкі на сэрвэры ці праграмныя памылкі ў скрыптах. Цяпер высьвятлілася, непаладкі з сайтам выкліканы умяшальніцтвам звонку. Пашкоджана база дадзеных і цалкам выдалена адміністрацыйная частка сайту". 

Месяц таму з-за вірусаў быў выдалены сайт салігорскай філіі "Маладога Фронту".

Стась Стэсік распавёў: "З апошніх навінаў на mfront.net чамусьці цалкам выдалена навіна "Стоп бэнзін. Мы ня дойныя каровы". Што нас чакае ў будучыні? Кітайскія глушылкі ў белтэлекаме? Рэгістрацыйныя пасьведчаньні для кожнага е-мэйлу ды акаўнту ў сацыяльных сетках?"

←Danone передумал строить завод в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика