Дажджы з навальніцамі
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 23 чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі навальніцы, моцныя дажджы. Вецер паўночна‑ўсходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с, днём па захадзе ў асобных раёнах парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—18°С, па захадзе Брэсцкай, Гродзенскай абласцей 9—11°С;
днём ад 14°С на захадзе да 27°С — на ўсходзе.У Мінску 23 чэрвеня воблачна з праясненнямі. Часам дождж, магчыма навальніца. Вецер паўночна‑ўсходні 5—10 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—15°C, днём 19—21°C.
У наступныя двое сутак, 24—25 чэрвеня, сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—17°С, па ўсходзе 18—20°С,
днём ад 16°С па захадзе да 30°С — па ўсходзе краіны.У Мінску 24 чэрвеня воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўночна‑ўсходні 5—10 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 14—16°C, днём 18—20°C.
БелаПАН