За адмову ад дактыласкапіі будуць караць
16.06.2010 12:56
—
Разное
Аднак якім мае быць пакаранне, ніхто не ведае.
АП
У рэдакцыю «НН» трапіла паведамленне з запрашэннем на абавязковую дактыласкапію. У паперцы гаворыцца, што ў адпаведнасці з новым законам, за адмову ад яе могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.
«НН» датэлефанавалася да РАУС з мэтай удакладніць магчымыя наступствы нежадання здаваць адбіткі пальцаў. Там з гонарам паведамілі: «Да нас усе ходзяць. Адзін толькі такі ёсць, што не жадае хадзіць. Але мы з ім нічога не робім. Пакуль начальнік яшчэ не вырашыў, што з ім рабіць. Усё начальнік вырашае».
Не ўдакладнілі ў РАУС і магчымы памер штрафаў.
АП