У Мінску Ванэса-Мэй паўдзельнічае ў дабрачыннай акцыі
15.06.2010 13:17
—
Разное
Скрыпачка выставіла на інтэрнет-аўкцыён лот, сродкі ад продажу якога пойдуць на тэрміновае лячэнне хворай дзяўчынкі.
![]() |
Лерачцы Шчэрба патрэбнае тэрміновае лячэнне. |
Сусведнавядомая скрыпачка Ванэса-Мэй завітае ў сталіцу Беларусі 20 чэрвеня з шоу-праграмай «Чароўная скрыпка».
У Мінску скрыпачка паўдзельнічае ў дабрачыннай акцыі: па ініцыятыве партала TUT.BY яна выставіла на інтэрнет-аўкцыён свой лот: квіток на 2 персоны на шоу «Чароўная скрыпка» + уласны аўтограф Ванэсы-Мэй на любой рэчы ўладальніка гэтага лоту. Сродкі ад продажу лоту пойдуць на тэрміновае лячэнне Лерачкі Шчэрба.