Вінцук выгнаў Паўла. Лявон выгнаў Алеся. Лёша выгнаў Франка

Источник материала:  
11.06.2010 13:21 — Разное

Сапраўдны мужчына павінен пасадзіць дрэва, паставіць хату і выгадаваць сына. Сапраўдны старшыня БНФ павінен кагосьці выгнаць.

Абрагам радзіў Ісака, Ісак радзіў Якава. Кніга быцця БНФ гучыць іначай: Вінцук выгнаў Паўла. Лявон выгнаў Алеся. Лёша выгнаў Франка.

А за што? А што ў Інтэрнэце нешта сказаў. Алеся Міхалевіча выключылі, бо ён у інтэрнэце нешта сказаў. Цяпер канкурэнтны бок выключае Франка Вячорку, што ён нешта сказаў. Ізвініце, можа я чагосьці не панімаю. Можа, прасцей выключыць доступ да інтэрнэта на сядзібе БНФ? Каб не драбіцца з хуткасцю амёбаў.

Франак варты павагі за сваю актыўнасць, і тое, што яго разам з Шылам спецслужбы правялі ў армію і з арміі па адным сцэнары, паказвае, якую ўвагу яны яму надаюць.

Франак заслугоўвае пагарды за тую адсутнасць палітычнай культуры, з якой ён у часе нармальнай палітычнай палемікі адносна выбару партыйнага курсу пачаў біць ніжэй пояса пад бабскае пляткарства.

І павага, і пагарда не вечныя.

Як бы ні было, не дзеліцеся, хлопцы. Дзяліць Вам няма чаго.


Андрэй Дынько

←Белоруснефть создает дочку на Украине

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика