Сёння ў Мінску +28, на поўдні краіны да +32°С
10.06.2010 10:13
—
Разное
Сёння, 10 чэрвеня, у Мінску ў другой палове дня чакаецца плюс 26-28 градусаў, паведаміла дзяжурны сіноптык Белгідраметэацэнтра Алена Тутушкіна. Магчыма, сёння і не будзе такой моцнай спякоты, як прагназавалася раней, але ўсё-такі будзе вельмі цёпла.
Што тычыцца развіцця сітуацыі ў цэлым па рэспубліцы, то сёння ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор"е. Месцамі, пераважна ў паўночна-заходняй частцы краіны, пройдуць дажджы з навальніцамі. У асобных раёнах дажджы будуць моцнымі. Вецер паўднёвы, умераны, пры навальніцах парывісты. Днём у цэлым па Беларусі чакаецца плюс 24-29 градусаў. У паўночнай частцы Віцебскай вобласці прагназуецца 20-23 градусы вышэй за нуль, а на поўдні краіны паветра прагрэецца да 30-32 градусаў.
Паводле БЕЛТА