Хрэсны ход на матацыклах «паводле старажытных канонаў»

Фота bobruisk.hram.by

Фота bobruisk.hram.by

Фота bobruisk.hram.by

Фота bobruisk.hram.by

Фота bobruisk.hram.by

Фота bobruisk.hram.by
29-30 траўня ў Бабруйску прайшоў Рэспубліканскі злёт байкераў «Мотафэст 2010», арганізаваны мясцовым клубам «Начныя ваўкі». Асаблівасцю фэсту стаў Хрэсны ход працягласцю ў 27 кіламетраў на матацыклах па кальцавой дарозе вакол Бабруйска. У яго арганізацыі, акрамя аматараў матацыклаў, прынялі ўдзел мясцовыя казакі і прадстаўнікі моладзевага і інфармацыйнага аддзела Бабруйскай епархіі.
Як адзначае сайт sobor.by,
«мота-Хрэсны ход быў арганізаваны ў адпаведнасці са старажытнымі канонамі: наперадзе ішоў ліхтар, затым вынасны Крыж і харугвы».Іерэй Дзмітрый Першы, які ўдзельнічаў у Хрэсным ходзе, у часе руху акрапляў святой вадой шлях шэсця і небяспечныя скрыжаванні кальцавой дарогі горада на Бярэзіне.
Па заканчэнні Хрэснага ходу адбылося асвячэнне матацыклетнай тэхнікі і месцы правядзення спаборніцтваў.