Дзень з Багдановічам

Источник материала:  
25.05.2010 10:08 — Разное

У памяць пра паэта адслужаць у царкве У Саборы святых Пятра і Паўла ў Мінску 25 мая а палове на другую адбудзецца памінальная служба. Гэта дзень, калі паэта не стала — у 1917‑м. Але вось дзіва: кароткае яго жыццё, але вельмі напоўненае сэнсам, гармоніяй слоў, імкненнем да Беларусі, зрабіла яго імя жывым. А яго слова — жыццядзейным. Нават зараз. Шанаваць Максіма Багдановіча — значыць чытаць яго вершы.

Ці прынесці кветкі да яго помніка (каля Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета) — сёння а 12‑й гадзіне там збяруцца людзі з гэтай нагоды.

А можна прыйсці ў літаратурны музей Багдановіча на вечарыну «У краіне светлай». Дарэчы, да 31‑га мая экспануецца першы жывапісны партрэт паэта, створаны Валянцінам Волкавым.


Звязда

←Минюст Беларуси заявляет о затягивании рассмотрения иска к России по нефтепошлинам ‎

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика