У Баранавічах 23 мая выпала 60% месячнай нормы ападкаў

Источник материала:  
24.05.2010 10:53 — Разное
Як паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры, амаль чатыры гадзіны над горадам грымела навальніца, хуткасць ветру дасягала 18 м/с, колькасць ападкаў склала 60% месячнай нормы — 38 мм, ці 38 літраў вады на квадратны метр тэрыторыі. Акрамя таго, выпаў град дыяметрам 2 мм.

Дажджы рознай інтэнсіўнасці (ад 0,1 да 6 мм) прайшлі на большай частцы тэрыторыі. У Езярышчы адзначаны град дыяметрам 5 мм, у Жыткавічах — вецер да 15 м/с. Тэмпература паветра склала ад 21 да 25 градусаў.

24 мая чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература панізіцца.


Дзмітры Уласаў, БелаПАН

←Митрополит Филарет может уйти на покой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика