Беларусь – краіна беспрацоўных жанчын
Стваральнікі даследавання зрабілі падрабязнае скурпулёзнае даследаванне на тэму чым кожная краіна славіцца. Як у прамым сэнсе, так і ў двукоссях (у тым сэнсе з адмоўнага боку).
Напрыклад, Ірландыя праславілася якасцю жыцця, а Коста-Рыка – шчасцем, Калумбія – какаінам, у той час як Афганістан – опіумам.
Бразілія – цукрам, Эквадор – бананамі, а Парагвай – гідраэлектрастанцыямі.
ЗША «праславілася» колькасцю серыйных забойцаў, Аўстралія – аўтамабільнымі злодзеямі, а Іспанія – абрабаваннямі.
Канада – спажываннем фруктовых сокаў, Нарвегія – кавы, Чэхія – піва,
Мексіка – тэлебачаннем, а Папуа-Новая Гвінея – колькасцю моваў у краіне. Філіпіны - чэмпіёны па колькасці напісання smsак,
Нідэрланды асацыююцца з экстазі, у Японіі шмат робатаў, а ў Люксембургу - трактароў, у Нямеччыне -- сонечных батарэй.
Ісландыя слаўная колькасцю жанчын з вышэйшай адукацыяй, Бельгія – жанчын-парламентарыяў, Фінляндыя – жанчынаў-доктарак, Латвія – проста жанчын. Эстонія ў лідэрах сярод пісьменнага дарослага насельніцтва,
А вось Беларусь асацыюецца з вялікай колькасцю беспрацоўных жанчын.У той жа час Літва – з колькасцю суіцыдаў.
Расія славіцца газавымі радовішчамі, Украіна – колькасцю танкаў Т-80, Грузія – колькасцю кніг у бібліятэках.
Карацей, кожная краіна чымсьці слаўная, ці бясслаўная. Як напрыклад, Ірак, што "праславіўся" тэрарызмам.
Глядзіце-параўновайце іншыя краіны.
nn.by