Котку ўзнагародзілі за выратаванне гаспадыні
13.05.2010 09:55
—
Разное
Трохгадовая котка па мянушцы Шнаўтцы атрымала ўзнагароду «Пурпурная лапка». Такога гонару мурка была ўдастоена за выратаванне жыцця сваёй гаспадыні.
Звязда
Паводле слоў гаспадыні коткі, Шнаўтцы разбудзіла жанчыну, драпаючы яе за нос.
Прачнуўшыся, гаспадыня адчула рэзкі пах газу. Як высветлілася пазней, газавая труба па нейкай прычыне разарвалася. Пажарнікі, якія прыехалі на месца здарэння, заявілі, што канцэнтрацыя газу была такой высокай, што дом мог узляцець на паветра ў любы момант. Цырымонія ўзнагароджання Шнаўтцы прайшла на штогадовым «футравым» балі Фонду абароны жывёл Грэйт‑Фолза
Звязда