Источник материала:  
27.04.2010 17:20 — Разное
ААТ «Брэсцкае піва» пачало ліцэнзійную вытворчасць украінскага піва «Абалонь», паведаміў на прэс‑канферэнцыі 27 красавіка ў Мінску дырэктар прадпрыемства Алег Кісель.

Паводле яго слоў, «Брэсцкае піва» пасля тэхнічнага пераўзбраення можа ажыццяўляць кантрактную вытворчасць украінскага піва «Абалонь». Будзе, у прыватнасці, вырабляцца некалькі гатункаў гэтага піва.

«Пытанне аб прыцягненні інвестыцый для ААТ «Брэсцкае піва» адкрытае. Кіраўніцтва Брэсцкай вобласці прыняло рашэнне пра пошук інвестара для прадпрыемства. Ці будзе гэта «Абалонь» — гэта іх рашэнне, але пакуль пра гэта перамовы мы не вялі», — сказаў Кісель.

Ён паведаміў, што зараз праводзяцца перамовы аб ліцэнзійнай вытворчасці нямецкага піва.

***

Прадпрыемства заснавана ў 1967 годзе як піваварна‑вінаробны камбінат. Піўная вытворчасць пачала працу 30 сакавіка 1971 года. З 2002 года — адкрытае акцыянернае таварыства, кантрольны пакет акцый належыць дзяржаве. ААТ «Брэсцкае піва» выпускае піва, солад, безалкагольныя і слабаалкагольныя напоі, мінеральную ваду, пладовае віно. Тут працуе амаль 560 чалавек.


БелаПАН

←У Беларусі створана Гільдыя півавараў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика