У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» адменены два рэйсы — з Франкфурта і Таліна
Паводле інфармацыі афіцыйнага сайта аэрапорта, гэта рэйсы Франкфурт — Мінск — Франкфурт авіякампаніі «Люфтганза» і Талін — Мінск — Талін «Эстонскіх авіяліній».
Нагадаем, напярэдадні былі адменены рэйсы з Франкфурта і Варшавы, а таксама рэйс авіякампаніі «Белавія» Мінск — Берлін — Мінск.
Змены ў графіку палётаў самалётаў у мінскім аэрапорце можна даведацца на афіцыйным сайце airport.by.
Адмена рэйсаў у краіны Заходняй і Цэнтральнай Еўропы і Скандынавіі звязана з закрыццём аэрапортаў у гэтых дзяржавах з‑за воблака вулканічнага попелу.
Як паведаміў са спасылкай на намесніка начальніка аддзела аэрапортаў, наземных сродкаў і аэранавігацыі дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Аляксандр Акуленка, авіязносіны над Еўропай пачынаюць наладжвацца. Разам з тым ён адзначыў, што магчымы затрымкі некаторых рэйсаў. Паводле яго слоў, гэта можа быць звязана з высокай інтэнсіўнасцю руху пасля вымушанага перапынку ў працы аэрапортаў. Акрамя гэтага, некаторыя еўрапейскія аэрапорты яшчэ не адкрыліся.
БелаПАН