Кацап, чалдон з беларускай мовай і, прабачце, х.й
Гэта яшчэ што: у адпаведнасці з загадам расійскага Міністэрства статыстыкі №74 у спіс расійскіх нацыянальнасцяў уключаныя кацапы, індабразільцы, «савецкія», а нават халдзеі і фараоны. Цікава, што, паводле расійскіх дзяржстатыстаў, «жыхары свету» і «грамадзяне Сусвету» — асобныя групы, як і «маларосы» з «хахламі».
Уключэнне гэтых экзатычных нацыянальнасцяў у спіс — улік досведу мінулых перапісаў, падчас якіх жыхары РФ займаліся інтэнсіўнай самаідэнтыфікацыяй.
Нашы крэўныя тут не выключэнне. У паперах расійскіх статыстаў у асобныя групы выдзеленыя «беларусы» і «белорусы»,
ёсць такія нацыянальнасці, як «берасцейцы» і «пінчукі».Нават расійскія палякі падзеленыя па прынцыпе беларускамоўнасці на «палякаў (з любой мовай, акрамя беларускай)» і «палякаў (з беларускай мовай)».
Статус асобнай нацыі атрымалі нават беларускамоўныя чалдоны.Чалдонамі ў ХІХ ст. называлі ў Сібіры перасяленцаў з еўрапейскай часткі Расійскай імперыі, у тым ліку з Беларусі. Слова гэта мангольскае і значыць «бадзяга». Цікава, што дзе‑нідзе ў Беларусі «чалдонамі» называюць прыезджых з Расіі.
А яшчэ ў спісе Расстату фігуруе нацыянальнасць х.й, гэта кітайцы, якія вызнаюць іслам.
Лявон К.