На Радаўніцу ўнесены змены ў рэжым працы міжгародніх і прыгарадных аўтобусаў з Мінска
09.04.2010 11:26
—
Разное
У сувязі з Радаўніцай і пераносам працоўнага дня з панядзелка, 12 красавіка, на суботу, 17 красавіка, унесены змены ў рэжым працы аўтобусаў міжгародніх і прыгарадных маршрутаў з Мінска.
Аўтар: БелаПАН
Праца міжгародніх аўтобусаў арганізавана: 9 і 16 красавіка — па раскладзе пятніцы, 10, 11 і 17 красавіка — суботы, 12, 13 і 18 красавіка — нядзелі.
Праца прыгарадных аўтобусаў арганізавана: 9 і 17 красавіка — па раскладзе пятніцы, 16 красавіка — чацвярга, 10 і 11 красавіка — суботы, 12, 13 і 18 красавіка — нядзелі.
Аўтар: БелаПАН