Кыргызстан з сярэдзіны
* * *
Наступіў першы дзень новай вяхі ў гісторыі Кыргызстана. Адноўлены рух грамадскага транспарту. Гараджане спяшаюцца па сваіх справах, у тым ліку ў Цэнтр пералівання крыві.
Кыргызстанцы, якія ўжо маюць за плячыма горкі досвед, вынесены з падзеяў 2005 году, не заспетыя знянацку. Нягледзячы на адсутнасць інспектараў дарожнага руху, кіроўцы трымаюцца правілаў. Сярод насельніцтва адчуваецца грамадзянская згуртаванасць, адказнасць, патрыятычная свядомасць.
* * *
Адхілены ад займанай пасады губернатар Ошскай вобласці Мамасадык Бакіраў, на яго месца прызначаны Кушбак Тэзэкбаеў. Да такога рашэння прыйшлі ўдзельнікі мітынгу на Цэнтральнай плошчы гораду, які праходзіць цяпер і дзе, паводле папярэдніх дадзеных, удзельнічае каля пяці тысяч чалавек.Мітынгам кіруе Асілбек Жээнбекаў. Дзейны мэр Оша Мелісбек Мырзакматаў «часова вызвалены ад займанай пасады».
* * *
Сёння ў Бішкеку на аўтобусных прыпынках вялікай колькасці людзей не заўважана. Учора часова былі закрытыя школы і дзіцячыя сады, а таксама распушчаныя студэнты вышэйшых навучальных установаў. Супрацоўнікі гарадскіх камунальных службаў прыступілі да расчысткі плошчы
* * *
У жывым эфіры Першага нацыянальнага канала выступаюць дэпутат парламента Даміра Ніязаліева і намеснік міністра аховы здароўя Сабіржан Абдыкарымаў, якія расказваюць пра вынікі мінулай ночы, ахвяры, дзейнасць супрацоўнікаў службы хуткай дапамогі і гэтак далей.Працуюць тэлефоны гарачай лініі, аднак эфір канала часта перарываецца нерухомай застаўкай з надпісам «НТРК хутка працягне свае праграмы».
Тэлеканал НБТ, што ўсю ноч паказваў запіс учарашніх беспарадкаў «без каментароў», а таксама «Пяты канал» не працуюць. Канал «ЭлТР» паказвае перадачу пра будаўніцтва пірамід.
* * *
Часовы ўрад будзе дзейнічаць на працягу шасці месяцаў. Пра гэта сёння на сустрэчы з журналістамі заявіла старшыня часовага ўраду Роза Атунбаева.Па яе словах, на працягу гэтага часу будуць унесеныя змены ў Канстытуцыю Кыргызстана, у прыватнасці ў Кодэкс «Аб выбарах», у законы «Аб палітычных партыях», «Аб правядзенні мітынгаў, шэсцяў і мірных дэманстрацый».
* * *
Многія ўладальнікі і работнікі крамаў і гандлёвых цэнтраў узброіліся і арганізавалі начное дзяжурства. У выніку іх рашучых дзеянняў некаторыя гандлёвыя кропкі апынуліся марадзёрам «не па зубах».У прыватнасці ўдалося адстаяць ЦУМ, «Тысячу дробязяў», «Таатан», «Дзіцячы свет» і іншыя гандлёвыя дамы. Дробныя крамы і камерцыйныя кіёскі практычна не пацярпелі.
Таксама адзначым вялікі ўнёсак
* * *
Рашэннем калектыву Кыргызскага інфармацыйнага агенцтва «КАБАР» дырэктарам Агенцтва часова прызначаны Айбек Султангазіеў. Гэтым жа рашэннем Нарын Ідзінаў часова зняты з пасады дырэктара. Калектыў агенцтва просіць Урад народнага даверу падтрымаць гэты выбар.Аўтар: Пераклала КаМ