Прагноз надвор’я на 9—11 красавіка
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 9 красавіка ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі вечарам па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 4°С, па паўднёвым усходзе да плюс 6°С,
днём плюс 9—15°С, у паўднёвых раёнах да плюс 17°С.У Мінску воблачна з праясненнямі, без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 2°С, днём плюс 12—14°С.
10 красавіка ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Пераважна па заходняй палове краіны дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 7°С,
па ўсходзе пры праясненнях да мінус 2°С, днём плюс 6—12°С, па ўсходзе да плюс 16°С.У Мінску воблачна з праясненнямі. Раніцай і днём кароткачасовы дождж. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—4°С, днём плюс 10—12°С.
11 красавіка ў Беларусі пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў, толькі ў паўднёва‑заходніх раёнах невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер усходні, паўночна‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 6°С, пры праясненнях да мінус 2°С, днём плюс 8—15°С.
Аўтар: БелаПАН