Бабры затапілі гідралагічны помнік прыроды ў Баранавіцкім раёне

Источник материала:  
01.12.2015 09:11 — ЧП

Збудаваўшы гаць, бабры затапілі вядомы гідралагічны помнік прыроды ў Баранавіцкім раёне — крыніцу, што знаходзіцца ў лясным яры паміж вёскамі Ясянец і Пруды, паведамляе Intex-press.


Гэта адзіная ў Баранавіцкім раёне крыніца гэтак званага ўзыходнага тыпу: вада з яе пад вялікім ціскам уздымаецца над паверхняй вады. У 2010 годзе гэта ўнікальная мясціна была абвешчана помнікам прыроды мясцовага значэння. Крыніцу асвяціў святар, і пры ёй паставілі крыж з малітвай. З лясной дарогі да крыніцы зрабілі драўляныя сходы з парэнчамі, побач на лясной паляне паставілі альтанку з лавамі і сталом.

Бабры каля гэтай крыніцы жывуць ужо шмат гадоў, але дагэтуль іх жыццядзейнасць была амаль незаўважнай. Яшчэ ў пачатку восені крыніца выглядала натуральна. Цяпер жа яр, у якім і прабіваецца на паверхню крыніца, прыкладна на метр затоплены вадою. Бабры павалілі тут дрэвы і збудавалі гаць, таму сцёк крынічнай вады ў суседнюю рэчку Сервеч крытычна запаволіўся. У выніку — цяпер да крыніцы не падысці, яна пакрысе пераўтвараецца ў балота.

— Каб выратаваць і ачысціць крыніцу, магчыма, давядзецца выганяць адсюль баброў і разбураць іх гаць, — паведаміў начальнік Баранавіцкай гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы наваколля Алег Загурскі, які паабяцаў у найбліжэйшы час выехаць на месца здарэння.

Чытайце таксама:

В Барановичах возбуждают уголовные дела в отношении торговцев в соцсетях

Житель Барановичей рассказал, каково это — покорить Эльбрус. И сколько это стоит

Бриллиантовая свадьба: «Он пришел из армии, побил моего кавалера. Так мы и сошлись»

←Полиция Японии ищет хулигана, терроризировавшего военную базу США

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика