У Глыбокім знішчылі сквер БРСМ

Источник материала:  
06.03.2015 23:02 — ЧП
У Глыбокім знішчылі сквер, які пасадзілі сябры БРСМ. Тут раслі дрэвы каштоўных парод.




Сквер размяшчаўся на беразе возера Беразвецкага, побач са старымі яўрэйскімі могілкамі.

Гадоў пятнаццаць таму старыя могілкі прывялі ў парадак. Потым узнік праект пусціць гарадскую каналізацыю паўз возера, каб сцёкі не траплялі ў вадаём. Ідэя была добрая, але скончыліся грошы, работы спыніліся, а дарагія трубы засталіся ў зямлі. І вось цяпер пра іх успомнілі і сталі адкопваць. Капаючы, зламалі частку дрэваў.

Дрэвы ў скверы пасадзілі такім чынам, што зверху павінен быў чытацца надпіс "БРСМ". Але ўжо ў першы год пасля пасадкі частку саджанцаў зламалі, яшчэ частка не прыжылася. А зараз сквер знішчылі канчаткова землянымі работамі.

У свой час закладка скверу пампезна асвятлялася ў мясцовай прэсе. Цяпер гэта месца ўяўляе сабой даволі сумнае відовішча.



←Минчанин ограбил пенсионера с помощью электрошокера

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика