Падалей ад такога ўраджаю

Источник материала:  
22.07.2014 — ЧП
Крыху раней запланаванага прыйшлося сабраць ураджай са сваіх градак гаспадарам дачы ў вёсцы Новікі Віцебскага раёна. Зусім нечакана яны знайшлі на агародзе 4 артылерыйскія снарады, 52 мінамётныя міны, 5 гранат і 6 запалаў часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Усё «дабро» было перададзена спецыяльнай групе размініравання ваеннай часці. У гэты ж дзень сапёрам прыйшлося выязджаць і ў вёску Ліпаўцы Віцебскага раёна, паблізу ад якой было знойдзена 43 артылерыйскія снарады, 9 мінамётных мін, 7 гранат.
←В Смоленской области загорелся автобус с белорусскими детьми: пострадавших нет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика