Вятры наламалі дроў
Шквалістыя ўраганныя вятры, якія пранесліся па тэрыторыі краіны 17-га і 19 мая, нанеслі сур’ёзную шкоду лясной гаспадарцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, пашкоджана амаль 16 тысяч кубаметраў драўніны, у выніку чаго суцэльным санітарным высечкам будуць падвергнуты каля 60 гектараў лесу.
Ад моцнага ветру, расказалі «Р» у Мінлясгасе, пацярпеў у асноўным паўднёвы ўсход Беларусі: Магілёўшчына і Гомельшчына. Усяго ад ураганнага ветру лясныя насаджэнні пашкоджаны ў 9 лясгасах рэспублікі. Там зараз вядуцца работы па расчыстцы завалаў, высечцы і вывазцы пашко¬джанай драўніны. Прымаюцца ўсе меры для мінімізацыі страт ад незапланаваных высечак. Так, частка гэтай драўніны будзе рэалізавана дрэваапрацоўчым прадпрыемствам, з астатняй вырабяць драўнянае паліва. А на месцы незапланаваных высечак пасадзяць новыя лясы.