Вілейка. Гвалтаўніка прысудзілі да 11 год пазбаўленні волі
Фота tltonline.ru
32-гадовага жыхара Вілейшчыны асудзілі за два злачынствы на сексуальнай глебе ў Вілейцы.Першае з іх адбылося ў студзені 2009 годзе. Тады ў падвале Дома, што будаваўся на вуліцы Незалежнасці, ён згвалціў віляйчанку.
Другое здзейсніў раніцай 28 ліпеня мінулага года. У лесе ля прыпыначнага пункта “Зеніт” ён учыніў дзеянні сексуальнага характару да непаўналетняй дзяўчыны. У гэтым выпадку яго адшукалі праз некалькі дзён.
– Гэта ўдалося дзякуючы аналітычнай працы аператыўнікаў. Яны выбіралі асоб, якія падыходзілі па апісанні пацярпелай, прыжывалі побач з месцам здарэння, – расказвае намеснік пракурора Вілейскага раёна Віктар Гатоўка. – У выніку ўстанавілі каля дзесятка мужчын, які маглі быць падазраванымі ў гэтым злачынстве. Сярод іх апынуўся і гвалтаўнік. У яго ўзялі адпаведныя ўзоры, і пасля гэтага ён, бачна, зразумеў, што адпірацца ўжо няма чаго. Прызнаўся ў гэтым злачынстве, і ў тым, што было здзейснена ў 2009 годзе. Таксама дапамагло раскрыць злачынства тэхнічнае пераабсталяванне экспертнай службы. Гэта дапамагае назапашваць звесткі пра асоб, якія пакінулі на месцы злачынства свае сляды. Дадам, што абодва злачынствы мужчына здзейсніў з прымяненнем фізічнай сілы.
Суд Вілейскага раёна па першаму выпадку за – згвалтаванне – асудзіў мужчыну да трох год і шасці месяцаў пазбаўлення волі.
Па другім выпадку атрымаў восем год пазбаўлення волі (на значна большы тэрмін паўплывала тое, што ўчыніў злачынства ў дачыненні да заведама непаўналетняй і што раней ужо здзейсніў згвалтаванне).
У выніку канчатковы прысуд – шляхам частковага складанне пакаранняў – такі: 11 год пазбаўленне волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.
– Мужчына абскарджваў прысуд. Аднак Мінскі абласны суд заставіў яго без змянення, і прысуд уступіў у законную сілу, – адзначыў Віктар Гатоўка.