На Мядзельшчыне загінула веласіпедыстка – кіроўца фуры з месца здарэння знік
30.04.2014
—
ЧП
![](http://www.21.by/pub/news/2014/04/1398864602354564.jpg)
Фота з сайта velosip prokazan.ru
Каля 23 гадзін 27 красавіка трагедыя адбылася на аўтадарозе паблізу вёскі Швакшты. Аўтамашына наехала на 39-гадовую мясцовую жыхарку, якая знаходзілася на праезнай частцы з веласіпедам.Жанчына ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы.
Кіроўца з месца здарэння знік. Давялося ўводзіць план “Перахоп”.
Неўзабаве асобу кіроўцы ўстанавілі і яго затрымалі. Ім аказаўся 30-гадовы мужчына, які ехаў на фуры “Івека” ў напрамку Полацка.