Маладзечна. У сварцы ўдарыў нажом у грудзі
29.04.2014
—
ЧП
![](http://www.21.by/pub/news/2014/04/1398761404182472.jpg)
Фота dneprovec.by.
Здарэнне адбылося ў Маладзечне па Машэрава ў нядзелю, 27 красавіка.Каля 18 гадзін вечара ў “102” пазваніла пенсіянерка. У яе кватэры пырнулі нажом 48-гадовага мужчыну.
Як распавёў намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Уладзімір Васількоў, нападнікам апынуўся 55-гадовы маладзечанец, які цяпер нідзе не працуе і ўжо судзімы. Падчас сваркі з гаспадаром кватэры, ён узяў нож і ўдарыў мужчыну ў грудзі.
Пацярпелага даставілі ў рэанімацыю маладзечанскай ЦРБ.
Падазраванага затрымалі.
Узбуджаная крымінальная справа.