На Вілейшчыне на палетку згарэў трактар
07.04.2014
—
ЧП

Фота mchs.gov.by
Механізатарам справіцца з агнём пра дапамозе вогнетушыцеля не ўдалося.Пасля дзевяці гадзін раніцы 3 красавіка паступіла паведамленне аб загаранні трактара на палетку паблізу вёскі Мікуліна Вілейскага раёна.
Выратавальнікам патэлефанаваў адзін з двух трактарыстаў, якія тут працавалі.
Механізатары адразу спрабавалі справіцца з агнём пры дапамозе вогнетушыцеля. Аднак не ўдалося – па прыбыцці выратавальнікаў трактар ужо гарэў адкрытым полымем.
На выклік прыбылі два падраздзяленні з Вілейскага і Мядзельскага раёнаў.
У выніку пажару выгарэлі кабіна і маторны адсек, пашкоджаны колы трактара, паведаміў інжынер Дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Яўген Камароў.
Як мяркуецца, прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі ў маторным адсеку.