Дні ў агні

Источник материала:  
03.04.2014 — ЧП

У Салігорскім раёне гараць тарфянікі.

Ля вёскі Даманавічы пажар узнік яшчэ ў аўторак раніцай.

— Асобнымі ачагамі агонь распаўсюдзіўся на дзесяці гектарах, — кажа Анастасія Швайбовіч, прэс-сакратар Мінскага абласнога ўпраўлення МНС. — З агнём змагаліся 80 чалавек, у выніку ўжо ў сем гадзін вечара яго лакалізавалі. Увогуле, у Салігорскім раёне з пачатку года тарфянікі гараць у чацвёрты раз, па вобласці — у трэці. 

Што стала прычынай, пакуль высвятляецца. Аднак, па словах спецыялістаў, часцей за ўсё вінаватымі бываюць людзі. Напрыклад, толькі 24 сакавіка штрафы за выпальванне расліннасці і вогнішчы ў забароненых месцах на Міншчыне атрымалі 225 чалавек.

←Стажора злавілі за крадзяжом выручкі ў краме

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика