У віляйчанкі скралі каштоўнасці на 10 мільёнаў
18.03.2014
—
ЧП
Фота torange.ru.
У жыхаркі Вілейкі з кватэры ўкралі пярсцёнкі, ланцужкі ды іншыя ювелірныя вырабы.Каштавалі яны больш за 10 мільёнаў рублёў. Прапажу каштоўнасцяў з шафы-купэ жанчына заўважыла 28 лютага.
Апошні раз яна бачыла іх два месяцы таму.
Па факце крадзяжу ўзбуджаная крымінальная справа. Ёсць падазроны, паведаміў начальнік Вілейскага раённага аддзела Следчага камітэта Мікалай Раманчук.