Жыхара Мядзельшчыны ізноў злавілі за браканьерствам
Работнікі Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету 24 лютага на возеры Нарач затрымалі жыхара Мядзельскага раёна.
Ён з выкарыстаннем забароненай прылады рыбалоўства – рыбалоўнай сеткі з лёскі – незаконна здабыў чатырох шчупакоў і пяць акунёў. Тым самым прычыніў шкоду навакольнаму асяроддзю на суму 650 тысяч рублёў.
У далейшым устанавілі, што ў лютым 2014 года суд Мядзельскага раёна прыцягваў ужо гэтага грамадзяніна да адміністрацыйнай адказнасці за аналагічнае парушэнне. У сувязі з гэтым Мядзельскім райаддзелам Следчага камітэта ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 281 ч. 1 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь .
За злачынства па дадзеным артыкуле прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу, або папраўчыя работы на тэрмін да двух год, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў.
Уладзімір Хіла,
старшы дзяржінспектар Мядзельскай міжрайінспекцыі.
Фота з сайта pmrall.ru