Укралі падсвінкаў з фермы

Источник материала:  
11.03.2014 — ЧП

Чатырох падсвінкаў укралі з памяшкання фермерскай гаспадаркі “Чэмпіён”. Адбылося гэта з вечара 3-га сакавіка па раніцу 4-га.

Пранік злодзей на ферму, якая размешчаная ля вёскі Клыні. Для гэтага ён адарваў дошкі. Прапажу заўважылі рабочыя, якія прыйшлі раніцай.

Каштавалі падсвінкі больш за восем мільёнаў рублёў.

Узбуджана крымінальная справа за крадзеж, паведаміў начальнік Вілейскага раённага аддзела Следчага камітэта Мікалай Раманчук.

Аддзел інфармацыі.

Фота з сайта dic.academic.ru

←Пожилая женщина погибла при выжигании травы на приусадебном участке в Ганцевичском районе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика