Напярэдадні свята ў Вілейцы спрабавалі абрабаваць жанчыну
10.03.2014
—
ЧП
Непрыемны сюрпрыз чакаў віляйчанку напярэдадні жаночага свята. Каля дзесяці гадзін вечара 7 сакавіка яна вярталася дадому.
Зайшла ў пад'езд пяціпавярховага дома па вуліцы Гагарына. Следам за ёй зайшоў малады мужчына. У лесвічным пралёце ён спрабаваў выхапіць сумачку.
Жанчына стала супраціўляцца. Сумачка разарвалася, і ўсё з яе павысыпалася. А мужчына збег без здабычы.
Яго асоба ўстанаўліваецца, паведаміў начальнік Вілейскага раённага аддзела Следчага камітэта РБ Мікалай Раманчук.
Аддзел інфармацыі.
Фота з сайта vsluh.ru